Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў (У. Караткевіч "Паром на бурнай рацэ") Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ» . Абодвагероі — выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва» , таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога — шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто? Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам — стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь — адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам» . І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, — страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення» . І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым. Наступная ноч выдалася «вераб’інай» . Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду... » І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ — гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе. І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару — гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі. Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, — падкрэслівае аўтар, — і адмоўны герой гіне на дуэлі.
dentob72
08.12.2020
Учора выпаў першы снег. Вось і наступіла сапраўдная зіма. Тэмпература ўжо другі тыдзень не падымаецца вышэй за нуль, але снегу не было. Затое ішоў дождж, было вельмі весела ісці раніцай у школу па траскучым лёдзе. А цяпер усё белае-белае. Дахі дамоў быццам шапкі надзелі. Галінкі на дрэвах ўрэшце не дрыжаць голымі ад ветру. Газоны некранута чыстыя. Толькі там, дзе прабеглі кошкі ці сабакі альбо скарацілі шлях людзі, цягнуцца здрадлівыя дарожкі слядоў. Калі выпаў снег, адразу нібы і не так холадна стала. Ды і настрой стаў амаль святочны. Хочацца кідацца снежкамі, ляпіць снегавіка, катацца на каньках і на лыжах. Ужо адчуваецца дыханне Новага года. У крамах ужо ідзе ўпрыгожванне залаў. Хутка, зусім хутка прыйдзе да нас у хату гэта выдатнае свята. Будзе упрыгожаная ёлка, канцэрты па тэлевізары, хлапушкі і феерверкі, святочная вячэра з аліўе і мандарынамі. А самае галоўнае - падарункі. Я люблю зіму за той святочны настрой, які яна дорыць людзям.
Кононова-БЕСКРОВНАЯ
08.12.2020
Я вельмі люблю глядзець кіно. Мой любімы фільм - "Гары Потэр". Наогул кажучы, гэта цэлая серыя фільмаў. Мне падабаюцца ўсе. Галоўны герой фільма - хлопчык-чараўнік Гары. Злы вядзьмак Вальдэморт забіў яго бацькоў, такім чынам аддаўшы хлапчуку частку сваіх сіл. З таго часу ўсё жыццё Гары звязана з супрацьстаяннем Вальдэморту. Але Гары не прыходзіцца змагацца са злом аднаму. У яго ёсць двое блізкіх сяброў: Рон і Герміёна. Яны заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Трое сяброў разам вучацца ў школе для юных чараўнікоў - Хогвартсе. Фільм вельмі прыгожы. У ім мноства спецэфектаў, дзякуючы якім падчас прагляду пачынаеш верыць у цуд. Фільм вучыць дабрыні, сумленнасці, адданасці і сапраўднаму сяброўства. Гэта добрая і вельмі прыгожая казка для дзяцей і дарослых. Гэты фільм хочацца пераглядаць зноў і зноў. Калі вы яшчэ не глядзелі серыю фільмаў пра Гары Потэра, абавязкова паглядзіце - не пашкадуеце.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Характеристика персонажей из "паром на буйнай рацэ"
Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ» .
Абодвагероі — выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва» , таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога — шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?
Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам — стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь — адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам» . І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, — страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення» . І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.
Наступная ноч выдалася «вераб’інай» . Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду... » І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ — гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.
І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару — гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.
Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам.
Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, — падкрэслівае аўтар, — і адмоўны герой гіне на дуэлі.