Наверное ты об этом Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!
smirnovaL1286
20.02.2023
Мы вядзем прамую трансляцыю центральнага матча тура. Вось гучыць свісток галоўнага суддзі матча, і гульня пачынаецца. І адразу ж каманда накіроўвае мяч у бок варот суперніка. Небяспечны момант... Усё, можна выдыхнуць - забіць мяч у вароты не атрымалася, бо цудоўна згуляў варатар. Вось ён уводзіць мяч у гульню. З мячом вельмі ўдала сустракаецца паўабаронца, аддае перадачу на ход нападаючаму, той "цягне" мяч па левым флангу, змяшчаецца ў цэнтр штрафной, абыгрывае абаронцу суперніка і б'е па варотах. Шкада, што пасля такой выдатна праведзенай камбінацыі, мяч усё ж такі размінуўся са створам варот. Так, прайшло яшчэ зусім мала часу ад пачатку гульні, а мы ўжо з Вамі сталі сведкамі дзвюх вельмі "вострых" атак футбалістаў гуляючых каманд. Значыць, цікавая гульня чакае сёння нас з Вамі ...".