Мой любімы герой па аповесці “Журауліны крык”. Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было.
Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх.
Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.
Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.
tatasi
15.08.2020
Фразеологизмы подчеркнуты:
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сочинение на тему "пейзажная лiрыка i духоуны свет чалавека"