З аповесці мы даведваемся пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне разгортваецца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае - падзеі ў краіне пачынаюць мяняцца з дзіўнай хуткасцю, і домік яго бацькі аказваецца ў цэнтры гэтых падзей, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пазней у гады грамадзянскай вайны разам з дарослымі Міколка прымае ўдзел у барацьбе супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў. Калі станцыю захопліваюць ворагі, ён разам з бацькам сыходзіць да партызанаў. Пры набліжэнні Чырвонай арміі немцы збіраюцца вывезці маёмасць і зброю. Каб перашкодзіць гэтаму, партызанскі атрад атакуе станцыю, але сілы няроўныя. Па дапамогу адпраўляюць паравоз, які Міколку даводзіцца весці самому.
Аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» – рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.
Галоўны герой – хлопчык Міколка па мянушцы Паравоз. Твор звязан з чыгункай і чыгуначнікамі. Міколка ўмеў адрозніваць тып цягнікоў. Ён па адным гуку пазнаваў бацькаў паравоз. Міколка дапытлівы, ён задае шмат пытанняў бацькам, дзеду, настаўнікам. Бацька заўсёды прывозіў Міколку штосьці цікавае і вучыў сына бачыць незвычайнае ў звычайным. Напрыклад: на вугалі яны знаходзілі адбіткі тых дрэваў, што раслі на зямлі тысячы год таму. Бацька Андрэй расказваў яму цікавыя гісторыі пра гэты самы камень. Гэта дзівіла хлопчыка і выклікала яго павагу да бацькоўскага розуму, і жаданне самому пра ўсё даведацца. Міколка збіраў цікавыя рэчы, што заставаліся ад цягнікоў на рэйках, а з сабраных малюнкаў зрабіў сваеасаблівую «карцінную галерэю». Дапытлівасць часта прыносіць Міколку непрыемнасці.
З раздзела «Міколкавы непаразуменні з богам» мы даведваемся, як Міколка хацеў даведацца, што гэта за таемная істота – Бог. Але патлумачыць яму не маглі ні маці, ні поп у школе. Яны заўсёды яго фізічна наказвалі і Міколку назаўсёды адвярнула ад рэлігіі. Аднойчы праз станцыю ехаў царскі цягнік і Міколка захацеў убачыць цара ці царанят. Ён ускочыў у цягнік і за гэта жандары збілі яго папругамі з царскімі арламі.
У жыцці Міколкі было і шмат шчаслівых старонак. Удзельнікам усіх прыгод быў дзед Астап. Дзед Астап – асоба легендарная. Ён былы мікалаеўскі ваяка, герой турэцкай вайны, кавалер імператарскіх ордэнаў і проста добры, працавіты, сумленны чалавек. Паміж Міколкам і дзедам ёсць шмат непаразуменняў. У раздзеле «Прыгоды Міколкі і дзеда Астапа» паказваецца, што дзед не такі храбры, ён баіцца ракаў, што заблыталіся ў яго барадзе, вужакі, якога выцягнуў з-пад карча. Міколка сумняваецца ў дзедавых гераічных учынках, смяецца, калі дзед называе сябе кавалерам. Яны часта паміж сабой сварыліся, але потым і мірыліся і першы крок рабіў Міколка. Міколка да дзеда адносіцца з павагай. Яны разам лавілі рыбу, адпраўляліся на самыя «рызыкоўныя» справы (хадзілі на паляванне «раздзел Гісторыя з дзедавай «арудзіяй»»), разам абмяркоўвалі хвалюючыя пытанні жыцця.
На працягу аповесці Міколка сталее, становіцца больш свядомым, здольным на гераічныя ўчынкі. Міколка вызваляе арыштаваных немцамі бальшавікоў з пакгаўза, у які ніхто не мог прабрацца. Гераізму ў аповесці шмат, н-д: дзед Астап сваім нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерці. У час нечаканага нападу на вёску, калі партызаны не маглі з-за недахопу байцоў прыняць бой, Міколка параіў адступіць пад відам пахавальнай працэсіі, а ў труну замест нябожчыка палажыць кулямёт.
У раздзеле «У нямецкім палоне» Міколку і дзеда Астапа палкоўнік загадвае расстраляць. Міколка чакае смерць па свойму, ён плача не ад страху, а ад шкадавання сваіх родных і блізкіх. Партызаны вызваляюць палонных. Імі камандуе Сёмка-матрос і Міколка пазнаўшы яго крыкнуў дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалі. Тут прадугледжваецца своеасаблівы павучальны момант: ніколі добрыя справы не прападаюць марна. Міколка замяніў параненага бацьку і сам павёў браняпоезд з чырвонаармейцамі. У аповесці Міколка паказаны кемлівым і разумным, здольным знайсці выйсце з любой сітуацыі.
Надеюсь, что
Pistynovica❤
karotkizmest.by
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Тэмы для сачынення 1) М. Багдановіч — пясняр красы і гармоніі (паводле лірыкі М. Багдановіча) (пейзажныя творы) 2) За што я люблю паэзію М. Багдановіча 3) Грамадзянскія матывы ў лірыцы М. Багдановіча 4) Тэма Радзімы ў лірыцы М. Багдановіча 5) "Пясняр гэтай красы" (пейзажная лірыка М. Багдановіча)
II. 1. Хмызняк паварочваў убок, нават тpoxi кудысьці назад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, як Ляўчук неузабаве заўважыў, усе насустрач яму, некуды у бок вакзала. 8. Дым паволі папоўз угару. 4. Выехаць назад адразу не ўдалося: вагон маглі прычапіць назаўтра, дый то пад вечар. 5. Горы тут сыходзіліся ушчыльную. 6. На перадзе было цixa, недзе зводдаль па-начному прыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек на дзіва ўраўнаважаны i па-вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю услед нi ганяцца, а усе роўна прыблудзім назад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць бездай прычыны. 10.3ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга удзень, але пад вечар проста увачавідкі пачыналі пухнуць хмары. 11. Звярнуўшы набок, яна прыпыняецца якраз на той ручаіне. 12. Урэшце я паціху абагнаў Васіля. 13. Данік заплакаў не уголас, а па-мужчынску цixa.
III. Узiмкy рака іншая. Яе наглуха забівае снегам. Снег усюды. У гэтым белым свеце многа-многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак. Асцярожна прыходзілі уначы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, памалу грызлі кару.
Крыху у бок ад зайцавага следу лёг чоткі роўны след: лапа за лапу. Гэта пацixy падкрадвалася лісіца. Вось тут яна даволі доўга чакала, пакуль заяц неасцярожна падыдзе бліжэй.
Так сама мышыная сцежка дробных слядкоў нацянькі прашыла раку ад берага да берага. А збоку гэтага следу двайны след: тхор імкнуўся след у след за мышшу.