Варта ведаць, што ўсе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.
Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г. д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.
Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у дванаццаці тамах (1969 – 1975) і «Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.» (1996 – 2004). Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад. Напрыклад, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў пяці тамах (1984 – 1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў пяці тамах (1983 – 1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў шасці тамах (1993 – 2003) і іншыя.
Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і г.д. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі. Напрыклад, «Руска-беларускі слоўнік» у двух тамах пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у двух тамах (1988 г.), «Белорусско-русский словарь» (1975 г.) і «Русско-белорусский словарь» (1976), прызначаныя для сярэдняй школы, «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т.М. Сушы і А.К. Шчукі (2004) і іншыя.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Это белорусский язык.сделайте
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны на пачатку адзінаццатага стагоддзя, а ў летапісе ўпершыню згадваецца ў 1252 годзе. За доўгія гады свайго існавання горад неаднаразова разбураўся ў выніку варожых нашэсцяў, але кожны раз ўздымаўся з попелу і руін.
Сёння Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Гэта не вельмі вялікі горад: насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, хто захапляецца спортам, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
Увогуле, у нашым цудоўным горадзе забавы знойдуцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце - не пашкадуеце.