Mikhail579
?>

11. Адзначце двухсастаўныя сказы: 1) Папараць жоўтая, буланая, а месцамі чырвоная, як агонь. 2) У расчыненыя дзверы павеяла вільготнай свежасцю. 3) Ды і з выгляду ѐн – хлопец нішто сабе. 4) Хто з грыбнікоў не ведае асаблівага паху маладых дароў прыроды. 5) Са свайго языка спусціш, на чужым не зловіш. 12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі: 1) Пахаладала. 2) Не рабі ліхога і не бойся нікога. 3) Раніца. 4) Хаджу, любуюся наваколлем. 5) Беларусь называюць краем блакітных азѐр. 6) Абагульнена-асабовы. 7) Назыўны. 8) Няпэўна-асабовы. 9) Пэўна-асабовы. 10.Безасабовы. 13. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены коскамі правільна: 1) Вецер калыхаў высокія жоўтыя сосны, і яны шумелі несціхана вакол заставы, пасля супакойваліся і ціха шапталі пра нешта таемнае. 2) Раніцаю на ўслоне ляжалі пяць боханаў хлеба пышных, зарумяненых, злѐгку асвежаных і даспявалі. 3) Я амаль забыўся пра тую мімалѐтную, франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васямнаццаць год. 4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна. 5) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася круглае, чырвонае сонца. 14.Адзначце сказы, у якіх няправільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: 1) Рака ў гэты час спакойная і велічная, і ні адна зморшчынка не пярэсціла яе чало. – аднародныя выказнікі. 2) Растае снег, бягуць ручайкі, спяваюць жаўрукі. – аднародныя выказнікі. 3) Дзень пагоды, восеньскай цеплыні і бясхмар’я панаваў навокал у прыродзе. – аднародныя азначэнні. 4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна, шалѐна біліся аб сцены аканіцы. – аднародныя акалічнасці. 5) Здавалася, не будзе канца завірухі лютай сіле, яе злоснаму завыванню. – аднародныя дапаўненні. 15. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены няправільна: 1) Лес заўсѐды шумеў: узімку і ўлетку, вясной і ўвосень. 2) Паўната адчування жыцця, жывая сувязь з людзьмі, пачуццѐ адказнасці перад народам – усѐ гэта складае змест кніг П. Панчанкі. 3) А ты, сведка, плывеш і плывеш удаль, убіраючы ў сябе ўсѐ – добрае і благое, радаснае і скрушнае. 4) Побач не было нікога: ні бацькоў, ні сваякоў, ні сяброў. 5) Вясна прыгожая ўсюды – у полі, у лесе, у горадзе. Тэкст да заданняў 16 – 20. (1)Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя сумнага хараства. (2) Першыя зоры ўжо замігцелі то тут, то там у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. (3) Дробныя белыя хмаркі высцілалі дарожку сваімі лѐгкімі празрыстымі тканямі і купалі свае танкарунныя кудры ў святле месяца. (4) Пахла зямлѐй, багата акропленай расой. (5) У сяле чуліся гаворка і песні. (6) Вясѐлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку, тут яны натыкаліся на высокі бераг і беглі ўздоўж яго па лузе. 16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце: 1) паслядоўная; 2) паралельная. 17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з неаднароднымі дапасаванымі азначэннямі. 18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову. 19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 3-га сказа. 20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 3-м сказе: 1) адзін; 2) два; 3) тры; 4) чатыры.

Белорусская мова

Ответы

kuz-vlad21

Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:

– Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.

А Змітрок адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.

Воўк згадзіўся, Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў-мераў, пакуль ваўка начыста не збіў. Тады кажа:

– Пачакай жа, ваўчок. Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары – пазначу, дзе гузікі ўшываць.

Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўстроч той мернай палкаю скалоў, так што не захацеў воўк есці Змітрака. Змітрок і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне была тая камізэлька? Ды яшчэ ў два рады гузікі. Ці я пан? Ці я шляхціч?” І пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе, аж бачыць – ходзіць кабыла. Воўк і кажа:

–  Кабыла-кабыла, я цябе з’ем.

А кабыла адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай ў мяне пад капытом газету.

Воўк пачаў глядзець, што там за газета пад капытом, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла тым часам уцякла. Ляжыць воўк ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне было яшчэ газету чытаць? Ці я грамацей? Ці настаўнік?” Ачомаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе, сустрэў барана. І кажа:

– Баран-баран, цябе ж я напэўна з’ем!

Баран адказвае:

– Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшчы вочы, адкрый рот, а я табе ў зяпу сам ускочу.

Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаніцу, дык воўк і самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомаўся ды кажа сам сабе:

– Вось нават і не ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?

Khrimyan1207
Вот только этот знаю:
— Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман!
Ян Кулеш зразумеў, што гэты туман над ім назаўсёды. Ёнаслеп. Яму стала горача. Слых яго ўлавіў, як медсястра некага ўстрывожана клікала... А потым ён успомніў сонечны дзень.Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Сын Павел усё ж прымусіў, угаварыў бацьку пайсці на паля-ванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны ад-вячорак, дастаў старую аднастволку, знайшоў чатыры патро-ны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы.3 крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узві-ваецца ўгору з куп'я бакас. Стрэліць бацька не паспявае. Акрамя бакаса, болын ні на што ім не пашанцавала, і сын засмуча-ны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць.I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Ку-леш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна птушка камячком падае ў траву.Дзікі голуб, горлінка, нават не ўцякае ад іх, сядзіць, пры-паўшы на перабітае крыло, і круглае яго вока здзіўлена і балю-ча глядзіць на людзей.— Горлінка, — гаворыць Кулеш і адчувае, як прыкра само-му, што не стрымаўся, што страляў. Навошта ім гэтая прыго-жая лясная птушка. Галубы гэтыя любяць сядзець на вяршы-нях дрэў на ўсходзе і на захадзе сонца. Стройныя, быццамвытачаныя, нерухомыя.Кулеш нагінаецца, бярэ ў рукі птушку. Крыло само падае, але шрацінка папала ў цела пад ім, і таму крылом птушка не можа варухнуць. На зямлі яна прападзе.— А мы забяром яе дадому! Хай жыве ў нас!Павел па-дзіцячаму рады, што ў яго будзе жывая цацка, свой дзікі голуб.Дадому ён бяжыць амаль подбегам перад бацькам, задаволены і шчаслівы, што ёсць здабыча.Кулеш скіроўвае на агароды, каб зайсці на двор непрыкметна для людзей.Маці Люба сварылася тады на яго з-за падстрэленага галубка.— Дзіця магло пацешыцца. А ты, стары чалавек, узяў пад-стрэліў птушку. Куды ж цяпер яе?Ян маўчаў, гаварыць не было чаго.Пасяліўся дзікі голуб жыць на дварэ пад перавернутай скрыняй. Пакрысе голуб ажыў, пачаў кляваць зерне, піць ва-ду. I калі аднойчы Паўлік прыпадняў скрынку, ён выбег з-пад яе і ўзляцеў на яблыню.Дальбог узляцеў! — зарадавалася старая Люба.А як мы яго назад зловім? — Паўліку не хацелася разлучацца з птушкай.— Назад ты яго не зловіш. Паляціць ён сваіх шукаць. Пара ім у чароды збірацца і адлятаць.Але не адляцеў дзікі голуб, якому давялося пабыць пры ча-лавеку.— Што ж ён сабе думае? Калі не адляціць, прападзе ж зі-мой, — бедавала старая Люба.А Паўлік падсыпаў круп, і голуб прылятаў карміцца, зля-таў з даху на плот, з плота на зямлю і па-гаспадарску разгуль-ваў па двары...Чамусьці гэты выпадак, гэты паход з сынам успомніўся Ку-ляшу зараз. Можа, і не было больш магчымасці пабыць вось так разам. Пахадзіць па траве на аселіцы, адпачываць пад лазо-вым кустом. Увесь час Кулеш быў на рабоце, МТС брала сваё, жыць даводзілася не дома. I Павел вырас сам па сабе, выву-чыўся, стаў вялікім чалавекам, цяпер зрэдку ў госці прыяз-джае. Цяпер у сына з бацькам няма часу. Але Куляшу хацела-ся, каб прыехаў сын. Гэтак жа, як і калісьці сыну пайсці з ім на паляванне. (501 слова)

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

11. Адзначце двухсастаўныя сказы: 1) Папараць жоўтая, буланая, а месцамі чырвоная, як агонь. 2) У расчыненыя дзверы павеяла вільготнай свежасцю. 3) Ды і з выгляду ѐн – хлопец нішто сабе. 4) Хто з грыбнікоў не ведае асаблівага паху маладых дароў прыроды. 5) Са свайго языка спусціш, на чужым не зловіш. 12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі: 1) Пахаладала. 2) Не рабі ліхога і не бойся нікога. 3) Раніца. 4) Хаджу, любуюся наваколлем. 5) Беларусь называюць краем блакітных азѐр. 6) Абагульнена-асабовы. 7) Назыўны. 8) Няпэўна-асабовы. 9) Пэўна-асабовы. 10.Безасабовы. 13. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены коскамі правільна: 1) Вецер калыхаў высокія жоўтыя сосны, і яны шумелі несціхана вакол заставы, пасля супакойваліся і ціха шапталі пра нешта таемнае. 2) Раніцаю на ўслоне ляжалі пяць боханаў хлеба пышных, зарумяненых, злѐгку асвежаных і даспявалі. 3) Я амаль забыўся пра тую мімалѐтную, франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васямнаццаць год. 4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна. 5) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася круглае, чырвонае сонца. 14.Адзначце сказы, у якіх няправільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: 1) Рака ў гэты час спакойная і велічная, і ні адна зморшчынка не пярэсціла яе чало. – аднародныя выказнікі. 2) Растае снег, бягуць ручайкі, спяваюць жаўрукі. – аднародныя выказнікі. 3) Дзень пагоды, восеньскай цеплыні і бясхмар’я панаваў навокал у прыродзе. – аднародныя азначэнні. 4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна, шалѐна біліся аб сцены аканіцы. – аднародныя акалічнасці. 5) Здавалася, не будзе канца завірухі лютай сіле, яе злоснаму завыванню. – аднародныя дапаўненні. 15. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены няправільна: 1) Лес заўсѐды шумеў: узімку і ўлетку, вясной і ўвосень. 2) Паўната адчування жыцця, жывая сувязь з людзьмі, пачуццѐ адказнасці перад народам – усѐ гэта складае змест кніг П. Панчанкі. 3) А ты, сведка, плывеш і плывеш удаль, убіраючы ў сябе ўсѐ – добрае і благое, радаснае і скрушнае. 4) Побач не было нікога: ні бацькоў, ні сваякоў, ні сяброў. 5) Вясна прыгожая ўсюды – у полі, у лесе, у горадзе. Тэкст да заданняў 16 – 20. (1)Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя сумнага хараства. (2) Першыя зоры ўжо замігцелі то тут, то там у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. (3) Дробныя белыя хмаркі высцілалі дарожку сваімі лѐгкімі празрыстымі тканямі і купалі свае танкарунныя кудры ў святле месяца. (4) Пахла зямлѐй, багата акропленай расой. (5) У сяле чуліся гаворка і песні. (6) Вясѐлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку, тут яны натыкаліся на высокі бераг і беглі ўздоўж яго па лузе. 16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце: 1) паслядоўная; 2) паралельная. 17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з неаднароднымі дапасаванымі азначэннямі. 18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову. 19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 3-га сказа. 20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 3-м сказе: 1) адзін; 2) два; 3) тры; 4) чатыры.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Yelena Dilyara
agaloan8
Sharap
ВадимСмирнов116
Рузиев_Давиденко
anaissite6
Kulikovvl9
denisrogachv
savva-vika
vvk2008
sveta1308
snabomp
Lerkinm
Александра_Наталья1417
sttig