Мы с бацькамі вырашылі з'ездзіць у Полацк. Я і тата ўзялі заплечнікі, а мама сумку і грошы. Ехалі мы на машыне.
Калі мы прыехалі, то заўважылі геаграфічны цэнтр Еўропы, ён нагадваў компас, і паказваў стараны гарызонту. Потым мы паехалі да -Ефрасінеўскага манастыра. За тым мы рушылі да Полацкага музея сярэдневяковага рыцарства. У ім былі даспехі, мечы, тапары і дзіды.
Горад нагадвае музей. Першае ўпамінанне аб гэтым горадзе было ў васемсот шэсцьдзясят другім годзе.
Горад мне вельмі спадабаўся, там я завёў новага сябра, з якім маю зносіны па сей дзень. Калі я пачынаў садзіцца ў машыну, ён мне пажадаў поспехаў.
Так я за адзін дзень пазнаёміўся з новым сябрам і даведаўся больш пра самы старажытны горад Беларусі.
Объяснение: сочинение
lighturist
19.12.2020
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
ответ:Асноўная думка:
Я у Полацку
План
1.Прыезд{я прыехаў, с бацькамі, мы прыйшлі}
2.Славутасць{У горадзе ёсць, самы старажытны ў}
3.Гісторыя{ён быў заснаваны, 'гісторыя горада'}
4.Новы сябар.
Полацк