Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
7.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай: 1) Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць; 2) Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі; 3) Таго, што было, не вернеш, не пераробіш; 4) Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Міхаську, то на яго маці; 5) Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры. 8.Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў: 1) Вера заўважала, што маці яе з гадамі рабілася ўсё больш набожнай; 2) На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску; 3) Як толькі цягнік спыніўся, усе пасажыры рушылі на перон; 4) Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах купка азёр, якія называюць блакітнымі; 5) Асабліва прыгожа было, калі з двара свяціла ў хатку сонца. 9.Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі: 1) Цьмяная смуга засцілае нізіну; нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах; 2) Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі; 3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў; 4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз зараснік; 5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.