1. Пыл быў такі густы, што можна было пазіраць на сонца, як праз зацемненае шкло. (складаназалежны сказ)
2. Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе. (складаназалежны сказ)
3. Настане ноч - і ўсюды ціха. (складаназлучаны)
4. Сёння павінна адбыцца важная падзея: мы выходзім за межы сваёй краіны і ўступаем у Польшчу. (бяззлучнікавы)
5. Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад душы. (бяззлучнікавы)
6. Каб успамін на хвіліну вярнуўся з крынічнай і зорнай маёй Беларусі, нарвіце валошак у аброшаным жыце, іх у пасылкі наверх палажыце. (складаназалежны)
7. Максім бачыў сны, дзе ён па-ранейшаму з сябрамі імчыцца на "трыццацьчацвёры".(складаназалежны сказ)
Складаназалежныя сказы-1 2 6 7Складаназлучаны-3 Бяззлучнікавыя-4 5
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
3 апавяданне в жанре лирыка 3 аповесци в жанре лирыка3 рамана в жанре лирыка3 апавядання в жанре драма3 аповесци в жанре драма3 рамана в жанре драма
1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў (прыкрыты ці непрыкрыты, адкрыты ці закрыты), націскны склад.
3. Тып націску (рухомы ці нерухомы).
4. Характарыстыка гукаў:
- галосных: а) паводле ўдзелу губ, месца пад’ёму языка, ступені пад’ёму языка; б) з улікам графічнага абазначэння;
- зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму тварэння, месца ўтварэння, цвёрдасці-мяккасці, працягласці (калі падоўжаны гук, адзначыць гэта); б) з улікам графічнага абазначэння.
5. Колькасць гукаў і літар.
У школе
1. Арфаграфічнае напісанне слова.
2. Колькасць складоў, месца націску (націскны склад).
3. Характарыстыка гукаў: галосны (якой літарай абазначаны), зычны (звонкі ці глухі, цвёрды, зацвярдзелы ці мяккі, свісцячы ці шыпячы; якой літарай абазначаны).
4. Колькасць гукаў і літар.
Узоры выканання фанетычнага разбору словаВекавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя у сваей велічы. (Шам.)
У ВНУ
1. [стаjац'].
2. У слове два склады: [ста] — прыкрыты, адкрыты, . [jац'] — прыкрыты, закрыты, націскны.
3. Мае рухомы націск (параўн: стаІце і стОйце)
4. [с] — зычны, шумны, глухі, шчылінны, свісцячы, пярэднеязычны, зубны, цвёрды; абазначаны літарай с (эс).
[т] — зычны, шумны, глухі, змычны, пярэднеязычны, зубны, цвёрды; абазначаны літарай т (тэ).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, абазначаны літарай а (а).
[j] — зычны, санорны, шчылінны, сярэднеязычны, мяккі (не мае адпаведнага цвёрдага); абазначаны разам з наступным [а] літарай я (я).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму; абазначаны разам з папярэднім [j] літарай я (я).
[ц'] — зычны, шумны, глухі змычна-шчылінны, свісцячы, пярэднеязычны, зубны, мяккі; абазначаны спалучэннем літар ц (цэ) і ь (мяккі знак).
5. У слове 6 гукаў і 6 літар.
У школе
1. Стаяць.
2. У слове два склады; націск падае на другі склад (стаЯць),
3. с — зычны, глухі, цвёрды, свісцячы; абазначаны літарай с (эс).
т — зычны, глухі, цвёрды; абазначаны літарай т (тэ).
а —галосны; абазначаны літарай а (а).
й — зычны, звонкі, мяккі; абазначаны разам з наступным гукам а літарай я (я).
а — галосны; абазначаны разам з папярэднім гукам й літарай я (я).
ц’ — зычны, глухі, мяккі; абазначаны спалучэннем літар ц (цэ) і ь (мяккі знак).
4. У слове 6 гукаў і 6 літар.
А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка, змрок гусцее. (К-с)
У ВНУ
1. [бл'іска].
2. У слове два склады: [бл'і] — прыкрыты, адкрыты, націскны, [ска] — прыкрыты, адкрыты.
3. Мае рухомы націск (параўн.: блІзка і бліжЭй).
4.[б] – зычны, шумны, звонкі, змычны, губна-губны, цвёрды; абазначаны літарай б (бэ),
[л'] — зычны, санорны, змычна-праходны, пярэднеязычны, зубны, мяккі; абазначаны літарай л (эл).
[і] — галосны, нелабіялізаваны, пярэдняга рада, верхняга пад’ёму; абазначаны літарай і (і).
[с] — зычны, шумны, глухі, шчылінны, свісцячы, пярэднеязычпы, зубны, цвёрды; абазначаны літарай з (зэ).
[к] — зычны, шумны, глухі, змычны, заднеязычны, цвёрды; абазначаны літарай к (ка).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму; абазначаны літарай а (а).
5. У слове 5 гукаў і 5 літар.
У школе
1. Блізка.
2. У слове два склады; націск падае на першы склад (блІзка).
3. б – зычны, звонкі, цвёрды; абазначаны літарай б (бэ).
л’ – зычны, звонкі, мяккі; абазначаны літарай л (эл).
і — галосны; абазначаны ліарай і (і).
с — зычны, глухі, цвёрды, свісцячы; абазначаны літарай з (зэ).
к — зычны, глухі, цвёрды; абазначаны літарай к (ка).
а — галосны; абазначаны літарай а (а).
4. У слове 5 гукаў і 5 літар.