Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць; вішні, узняўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць. 2. Над рэчкай высокай сцяной стаяць стромкія хвоі з лахматымі, белымі ад інею шапкамі; шырока развесілі сваё галлё волаты-дубы; блішчаць ледзянымі пацеркамі пышныя бярэзіны, сабраўшыся ў купку.3 Надвор'е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца.4. Праз туман разгледзеўся цяпер я: над палянай жоўкне поўны месяц. 5 У вас валасы дужа мяккія - такія звычайна ў жанчын бываюць.6 Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі – усё гэта прадказвала цёплыя дні.
zurabghiendzhoian886
02.03.2023
Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету». Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам. Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам. Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму. Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз». Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх. Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Пералічыце асноўныя адрозненні ўласнабеларускіх плыняў, якія паходзяць ад назваў літаратурных аб'яднанняў «Ма- ладняк» і «Узвышша».