AnnaChulyukanova3
?>

Падкрэслiце словы, якiя дапамагаюць завязать СКАЗЫ у тэксце

Белорусская мова

Ответы

Tatyanaaarzieva72

ну и где текст

petr2077
ВЫСКАЗЫВАНИЕ - высказанное мнение, суждение (Высказывания белорусских писателей о языке) . 

Выбирайте ваши пять: 
Не пакідайце ж мовы нашей беларускай, каб не умёрлі (Ф. Багушэвіч) 

Бяссмертнае слова, ты роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло (Я. Купала) . 

Жывое ў вяках беларускае слова — Народа душа і народа хвала. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”, А нам жа ты — матчынай мовай была ( А .Бачыла) 

. Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне (Я. Купала) . 

Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! (Н. Гілевіч) . 

На беларускай зямлі раней чым дзе ўварвалася ў свет праменнае і мудрае друкаванае слова (М. Гамолка) . 

«Калі ласка! » - нашей роднай мовы Шчырыя і ветлівые словы (П. Броўка) 
Слова - радасць, слова - чары (Я. Колас) 
(из 
Слова – радасць, слова чары , 
Вобраз – вечна юных вёсен , 
Ёсць ты ўсюды: і ў сонцы, і ў хмары, 
Ты глядзіш праз неба просінь. 

Лашчыш слых мой, слова-ззянне , 
Атуляеш сэрца ласкай, 
Ноч і вечар, дзень, світанне 
Абняло ты, слова-краска) 

- Як гоман крынічны, як звон ручаёвы, Як плёскат бязмежных блакітных азёр, Тваё [Беларусь] зазвінела свабоднае слова, Хвалой узляцеўшы да сонца і зор (П. Броўка) . 

- Імя кранае, свеціць, як бурштын, І, ўдзячны пералівістаму слову, Зямное, крэўнае знаходжу ў тым, Што вызначае корань і аснову (А. Пысін) . 

Багата, родная ты мова, Цябе стварыў і ўзнёс народ. А вобразы якія ў словах, А параўнанняў што за ўзлёт!. . (П. Броўка) Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе. Хто забыў сваю мову - усё згубіў. (Ул. Караткевіч) Мова.. . Родная мова У марах, у песнях, у снах. Мае ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах. Зліваюцца гукі ў словы І ў рэчышчы роднай мовы, Як рэкі ў мора, цякуць. ( А. Грачанікаў)Мова, Пявучая родная мова, Ты - уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова.. . (А. Зарыцкі)
mmreznichenko
Дуб і сасна
Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея-Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, ях закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка - агароджа і надпіс: "Аберагаецца дзяржавай". У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.

Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.

Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.

Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. Не маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.

Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была перадаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.

Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.

3 той пары Язэп у любое надвор'е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з'яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.

Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Падкрэслiце словы, якiя дапамагаюць завязать СКАЗЫ у тэксце
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Анатольевич-Митюшин
vasinam
ntyremsk1
Lidburg
amramzi
kirillprotopopov1
Кирилл_Гульницкий
moidela87
alvas12828646
fakyou170
ilyatamurov
klimovala2
ielienakozlova696
vera-spicina
stailwomen31