larson96
?>

"Незагойная рана" таблица не успеваю​

Белорусская мова

Ответы

annanas08
Мікіта Гастрыт
Ужо адна мянушка раскрывае нам яго характар — пахмурны, непрыемны, злосны, калючы. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці. У гады калектывізацыі ён "выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. ён толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне. Гастрыт - найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці - такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў Мульціка, ці пішуць яму дзеці. Хцівы, раз'юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё шчасце- у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. Безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, што прачыналася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны, хто ў жыцці шукае зручнага, зацішнага закутка, спрабуе выкруціцца ад суда і адплаты гісторыі, несвядома заганяе сябе ў пастку.

Васіль Мульцік
гэта чалавек, які пражыў нялёгкі лёс. Ён «тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Але гора не зламіла яго наадварот — узмацніла душу Васіля, надзяліла яго, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца. Гэта нястомны працаўнік і пакутнік, жартаўнік і сонцапаклоннік. У яго — паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. За гэтыя яго дзівацтвы яго і празвалі Мульцікам. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Ён з гумарам ставіцца да ўсяго, нават да сваёй старасці-нямоглаці. Яго можна назваць аптымістам па жыцці, ён — чалавек-сонца.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

"Незагойная рана" таблица не успеваю​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Тимур Андраниковна634
vlebedeva81
artmasterstyle
Test Станислав
avakarica
taa19707470
keldastrand
Shlapakov1911aa
Alekseevich1012
Mnatsovna
Dmitrii836
AleksandraRuslan504
Vitalevna1186
lezzzzka5510
pavlova7771960