Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Спішыце, абазначаючы межы дзеепрыметнікавых зваротаў. Выдзеліце назоўнікі, якія яны паясняюць. Дапішыце канчаткі дзеепрыметнікаў, пастаўце неабходныя знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавых зваротах. Парады даўнія і сучасныя 1. Бялізна ў марозны дзень не прымерзне да вяроўкі, якую папярэдне працёрлі анучай змочан.. у растворы солі. 2. Калі тварог загарнуць у чыстую марлю змочан.. у салёнай вадзе, то ён захаваецца свежым не адзін дзень. 3. Замёрзл.. акно добра пратрэцца змочан.. у салёнай вадзе анучай. 4. Лепшы сродак ад мышэй — раскладзен.. ці паразвешван.. у пучках дзікая мята
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Лось Еўдакія
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:
Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.