францыск скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. нарадзіўся ў г.полацку каля 1490 г.
атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа універсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. затым ступень доктара “лекарскіх навук” у падуанскім універсітэце.
у пачатку 1520-х гадоў пераехаў у вільню і заснаваў друкарню. у ёй надрукаваны «малая падарожная кніжка» і апостал. беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. рэнесансныя выданні скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. а каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. у прадмовах скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.
кнігі скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру беларусі і украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.
памёр скарына каля 1551 г., дакладная дата смерці і месца пахавання невядомы.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сярэдзина чэрвеня.ярка свецить сонца. яно палоща у вадзе свае промни- пырски