палясоўшчык тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. з ранку да вечара ён прападаў у лесе.
аднойчы, палюючы на цецерукоў сутыкнуўся з мядзведзем. стрэльба яго не спрацавала, давялося тарасу ратавацца ўцёкамі. паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:
там прыгожа! як быццам хто намаляваў! чырвоны краскі, мак і
хлопчык з лукам і стрэламі, які «ці то прыйшоў, ці прыляцеў», патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на парнас.
прайшоўшы вёрст дзесяць, тарас убачыў тару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і — «ўсе паны». штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. адзін з іх патрабаваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце «аблае на ўвесь свет, як гогаля ў запрошлым леце». паўз тараса «як птушкі праляцелі» пушкін, лермантаў, жукоўскі і гогаль.
палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абнесены яловай агароджай. на двары хадзіла ўсякая жыўнасць. у хаце багі займаліся хто чым: няптун ладзіў сеці, сатурн падплятаў лапці, марс з геркулесам на пацеху старому зеўсу біліся, амур жартаваў з дзеўкамі. зеўс, варухнуўшыся на печы нагадаў пра абед.
багі паселі ўкруг стала,i стравы смачны з печы гебанасіць да столу пачала.
пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, тарас не вытрымаў «і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў». аж здзівіліся багі яго ўмельству. пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. палясоўшчык расказаў, як трапіў на парнас, і пачаў прасіцца ў. па загаду зеўса тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.
пасля гэтага здарэння «тарас ужо не ходзіць так дужа рана па лясах».
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Дыялог з няпоуными сказами у гутарковым стыли