сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. у наш час інтэрнет – самы зручны спосаб здабываць інфармацыю. “хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў уінстан чэрчыль. па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва, не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. у інтэрнеце можна чытаць, а можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі, гуляць у гульні і глядзець фільмы. тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку, таксама зараз можна глядзець праз інтэрнет. што ж адбываецца з кнігай? няўжо тэхналогіі выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?
мне падаецца, што гэта не так. па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне – залежнасць ад электрычнасці. камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты, здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і сувязь. калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што непрыдатнай гарой жалеза. ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. ні навінаў, ні забавак, ні фільмаў. кніга ж не залежыць ад дротаў. папера – надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. багацце чалавечай думкі, выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары тэкст. “кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў а.п.чэхаў.
па-другое, я лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую кнігу. пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла. уяўляць герояў так, як іх бачыш толькі ты. гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў інтэрнеце. таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век, але яна застаецца непараўнальнай і незаменнай.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Разбор слово по составу сняжок на беларуском языке