Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: «Бацькі спачатку пазлуюць,
пазлуюць трохі і адпусцяцца, — ведама, бацькоўскае сэрца». Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля вечарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчыне свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату.
Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце «зяць» не падабаецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Сароку. Бацька злуе і сварыцца.
У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жонкай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што «спуталася з гэтым... бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі».
Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына палохае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым.
Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабылу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў.
Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра «злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў». Дастае з-за абраза куплены на кірмашы каляндар, а разам з ім — фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддае.
Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывязанай пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі «Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!» вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Заповесци " дажиць да свитання" в.быкава выписаць : 2 простых сказа( пойны синтаксичны разбор 3 складаназлучаных сказа ( схема). 2 складанащалежных сказа ( сзема). . зарание .
1. Іваноўскі, стоячы побач, прыслухаўся. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены дзеепрыслоўным зваротам) [ -, дзеепр.зв., = ].
Іваноўскі - дзейнік (выражаны назоўнікам)
стоячы побач - прыслоўе (выр. дзеепрыслоўным зваротам - дзеепрыслоўе + прыслоўе)
прыслухаўся - выказнік (выр. дзеясловам)
2. Пакуль, аднак, было ціха і цёмна. (апавядальны, няклічны, просты, аднасастаўны, безасабовы, поўны, развіты, ускладнены пабочным словам) [ .., паб.сл., = i = ].
пакуль - акалічнасць (выр. прыслоўем)
аднак - пабочнае слова, членам сказа не з'яўляецца
было ціха, цёмна - выказнікі (было - дзеяслоў, ціха, цёмна - прэдыкатыўныя прыслоўі)
і - злучнік, членам сказа не з'яўляецца
Складаназлучаныя сказы:
1. Праўда, яшчэ заставаўся адкрыты і небяспечны пагорак-лыжка ў другім баку, але ён быў усё ж далей. [ ], але [ ].
2. Ногі яго на лыжах неяк слізка паехалі ўбок, і ён мякка споўз целам у затрэсеную сенам гурбіну. [ ], i [ ].
3. Ніхто пра тое яшчэ не сказаў ніводнага слова, але відавочна ўсе яны пачалі адчуваць нешта падобнае ў адносінах да гэтага бедалагі. [ ], але [ ].
Складаназалежныя сказы:
1. Пасля кароценькай паўзы, якая засведчыла яго маўклівую нязгоду з лейтэнантам, старшына рэзка ступіў па ледзьве азначанай у снезе сцяжынцы да старанна прычыненых дзвярэй пуні.
[... ,(якая...), ...].
2. У дадатак да ўсяго яшчэ і лыжы, якія былі пакуль што грувасткім цяжарам, не больш.
[ ], (якія ...).