гайсанов
?>

Cачыненне-разважанне " ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара "

Белорусская мова

Ответы

Korikm

Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп’ютара?

Новыя тэхналогіі трывала ўваходзяць у нашае жыццё. Тэлебачанне і Інтэрнет сталі даступнымі для ўсіх і вельмі зручнымі сродкамі атрымання інфармацыі. Здаецца, папяровыя кнігі ды журналы аджываюць свой век і хутка стануць зусім непатрэбнымі.


Аднак, мне падаецца, што гэта не зусім так. Па-першае, кніга заўсёды была для чалавека не проста крыніцай ведаў, але духоўным спадарожнікам. Чытанне – гэта асалода, задавальненне. Кніга дае чалавеку магчымасць думаць самому, фантазіраваць, уяўляць герояў і падзеі на свой лад. Гэтай магчымасці не могуць даць нам ні тэлебачанне, ні камп’ютар. Таму, я думаю, што эстэтычная асалода ад папяровых тэкстаў яшчэ доўга не будзе мець сабе замены сярод высокатэхналагічных прыладаў.


Па-другое, што датычыцца камп’ютара або тэлевізара, іх нельга назваць надзейнымі носьбітамі інфармацыі. Любыя электронныя прылады залежаць ад электрычнасці. І раптам, калі не будзе святла, маніторы і экраны будуць проста грудай жалеза, ні на што не прыдатнай. Кніга ж, або любыя запісы на паперы, заўсёды застануцца даступнымі, што с электрычнасцю, што без. І там, дзе электраправадоў няма ўвогуле, толькі кніга і можа выратаваць чалавека ад суму і данесці веды.


Такім чынам, у век высокіх тэхналогіяў нам нельга забывацца пра тое, што кніга – неабходны і пакуль што незаменны носьбіт інфармацыі, а таксама крыніца думак, ведаў, разважанняў.

 

skononova01

Барока (ад італ.: barocco — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т. л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі.[1]

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.

Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — Караваджа і Анібале Карачы, якія стварылі найбольш значныя працы ў канцы XVI ст. — пачатку XVII ст.

Andreevna_Grebenshchikova155

Ці патрэбна ўвогуле новым пакаленням культура прамовы? Некаторыя маладыя людзі сцвярджаюць, што класічнага рускай мовы для мо- лодёжи не існуе, што не трэба прытрымлівацца літаратурным нормам. Шэраг даследаванняў, праведзеных навукоўцамі-філолагамі, касающихея аналізу тэкстаў сучаснай літаратуры і мовы СМІ, дазваляе зрабіць выснову аб тым, як моцна ўплыў на моладзь жаргон лексікі. Ці трэба ў гэтых умовах захоўваць класічны рускую мову? Што гэта-гульня або пэўная тэндэнцыя, якую варта прымаць сур'ёзна? У сваім асяроддзі вы, магчыма, маеце зносіны на слэнгу, але калі пры- хадзіце ў клас, у тэатр, крама, вы кажаце на тым самым рускай літаратурнай мове, якому вас вучаць у школе. І калі вы пойдзеце на працу або будзеце паступаць у ВНУ, або паедзеце раптам горад. за- хочаце прачытаць кнігу, поемотреть фільм, -Вам патрэбен будзе імёнаў- але той нарматыўны мова, які ўяўляецца такім сумным і патрабавальным вывучэння. Згодна вы з тым, што воепитывать моўную культуру необхо- димо з дзяцінства? Ці можна ў дзіцячых перадачах, фільмах, мультфиль- мах дапускаць, каб іх героі гаварылі няправільна?

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Cачыненне-разважанне " ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара "
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

potapin
sancity997124
alexander4590
hr2251
rendikalogistic
Olia72
Lenamihluk50
Dmitrii_Shamilevich2019
idalbaev
smnra219
Olga-Lev1160
Olia72
yuraotradnov
sergeevich
bufetkonfet53