Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. З ранку да вечара ён прападаў у лесе.
Аднойчы, палюючы на цецерукоў сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:
...Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа...
Хлопчык з лукам і стрэламі, які «ці то прыйшоў, ці прыляцеў», патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас.
Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў тару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і — «ўсе паны». Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патрабаваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце «аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў за леце». Паўз Тараса «як птушкі праляцелі» Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.
Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абнесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы нагадаў пра абед.
Багі паселі ўкруг стала,
I стравы смачны з печы Геба
Насіць да столу пачала.
Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў «і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў». Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.
Пасля гэтага здарэння «Тарас ужо не ходзіць так дужа рана па лясах».
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Нужен текст "бабулины апавяданни" по языку
Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце?
Кожны разумее шчасце па-свойму. Але ўсе людзі на зямлі, дзе б яны ні жылі, аднолькава ўсведамляюць, што няма і не можа быць шчасця без міру.