Зіма - выдатны час года. А асабліва добра зімой у лесе.
Нам здаецца, што ў зімовым лесе пануе спакой і бязгучнасць, але гэта толькі на першы погляд. Калі з'яўляецца сонца, увесь лес зменьваецца і блішчыць. Многія лясныя жыхары ляглі ў спячку, а тыя, хто застаўся, прыкладваюць вялікія намаганні, каб пракарміць сябе. Вось заяц-трусішка, здзірае кару з бярозы, а вось і сінічка пералятае з дрэва на дрэва. Раптам з вялізнай галінкі елкі ўпаў снег, гэта вавёрка скача з арэшкам у зубах. Нават воўк і лісіца не сядзяць на месцы, яны гойсаюць па лесе ў пошуках здабычы. Гілі, як ягады рабіны. Прыселі на галінцы. Удалечыні важна блукае лось з вялізнымі рагамі.
А сам лес упрыгожаны пухнатым, беласнежным снегам, іскрыстым у промнях сонца. Як добра зімой у лесе!
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
составьте схему предложений(и посмотрите на наличие ошибок в знаках препинания в первом предложении):1)Цяпер яны ляжалі крыху далей і яму ўжо было нязручна іх браць, бо даводзілася рабіць крок назад , а потым сунуцца наперад, каб патрапіць на тое месца, дзе чакаў снапы Гукаты. 2)Задрамлю, і можа, зноў прысніцца, што прынесла з поплава сюды вечна маладая чараўніца прыгаршчы гаючае вады. 3)Яго слову можна было верыць, як свайму: спраўдзіць, і гэта не толькі ў адносінах да тых, з кім таварышаваў.
Максім Багдановіч – зорка беларускай паэзіі. За сваё кароткае жыццё паэт зрабіў так многа для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры, што творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народа. Рос Максім у сям’і, дзе шмат увагі надавалася выхаванню дзяцей. Таму не дзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг, праявіліся яго творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён стаў пісаць вершы. Гады вучобы з’явіліся важным этапам у духоўным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы над сабой, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне «Музыка». Потым выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок», які стаў бессмяротным помнікам паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнікам яго грамадзянскага подзвігу.