Мая родная мова - беларуская, и я кажу гэта з гонарам, бо для мяне яна самая лепшая. Тольки беларуская мова гучыць так милагучна, тольаи у ёй ёсць такия дзиуныя словы, як "дзякуй","добрай раницы/дня/вечара","да пабачэння","кали ласка"... Пра апошния нават Пятрусь Броука написау верш, яки так и называецца:"Кали ласка". У любимай мове, роднай, наскай Ах, якия словы "кали ласка"! Як звиняць яны сярдэчную струною, Праз усё жыццё идуць са мною! Апошни радок напаминае мне об тым, што мы, беларусы, забываем нашу мову, карыстаючыся рускай. Наконт гэтага Лёля Багданович пиша: Давайце не цурацца нашай мовы, Заужды на мове роднай размауляць, Бо хиба ёсць пяшчотней што, чым словы, Якия з вуснау матчыных гучаць. И не адна яна хвалюецца з гэтай нягоды. Пимен Панчанка таксама хоча звярнуцца да людзей и пиша так: Кажуць, мова мая аджывае Век свой цихи: ёй зникнуць пара, Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. На беларускай мове написана шмат вершау и апавяданняу, але хочацца, каб не тольки у вершах шучали ласкавыя, пявучыя беларуския словы, але яшчэ и у жыцци, кожны дзень чуць непауторнае "добры дзень", цудоунае "дзякуй", чароунае "кали ласка" и милагучнае "будзьце ласкавы".
Eduardovich
06.07.2021
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
найти сочинение на тему Маральна этычныя проблемы у аповесци "Непау́торная вясна