Вайна... Як шмат гаворыць гэта слова. Вайна - пакуты ма-терей, сотні загінуўшых салдат, сотні сірот і сем'яў без бацькоў, жудасныя ўспаміны людзей. Ды і нам, якія не бачылі вайны, не да смеху.
22 чэрвеня 1941 года на нашу Радзіму напалі нямецкія фашысты. Яны хацелі захапіць нашы землі і нашых людзей. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна працягвалася чатыры гады.
Германія без аб'явы вайны напала на нашу краіну. На гэтай вайне загінула мноства людзей, многія былі параненыя. Наша краіна не была гатовая да вайны. У нашых салдат не хапала зброі, танкаў, кулямётаў, гранат, але не гледзячы на гэта нашы войскі не здаваліся і ішлі наперад.
Нялёгкім быў шлях да перамогі. Баі ішлі на зямлі, у небе, на моры. Мільёны людзей, у тым ліку і дзеці, працавалі ля завадскіх станкоў і на палях краіны.
І вось прыйшоў дзень, калі наступ фашыстаў быў спынены. Савецкая армія пагнала фашыстаў з роднай зямлі. Нашы салдаты дайшлі да межаў Германіі і штурмам узялі сталіцу фашыстаў-горад Берлін. Быў 1945 год. Быў месяц май. Фашысты прызналі сваё поўнае паражэнне 8 траўня. З той пары Дзень 9 мая стаў нашым вялікім святам-Днём Перамогі!
Прайшло шмат гадоў з таго дня-першага дня Вялікай Айчыннай вайны. І яго ніхто ніколі не зможа забыцца. Бо памяць вайны стала маральнай памяццю, якая зноў вяртае да гераізму і мужнасці салдат. Менавіта памяць не дазваляе апускацца ніжэй той маральнай адзнакі, якой пазначаныя горкія і гераічныя гады, працягвае свята і неадступна жыць у сэрцы кожнага чалавека.
Объяснение:
:D
Невысокага росту егер, хударлявы, ссутулены, з кароткімі рыжымі вусамі і рэдкай бародкай, быў падобны на сапраўдна-га лесавічка. Пад старым разгалістым дубам, што рос на палян-цы, ён ціхім голасам даваў парады фатографу:
— Вунь там, за бродам, пачынаецца вялікі імшарнік. Апранай гумавыя боты, каб не падмачыцца. За бродам будзе мысок дубровы... За ім пачынаецца балота. Каля мыска якраз і б'юцца на світанні ласі. Толькі асцярожна... Днямі адна наша жанчына збірала журавіны, Напаў на яе лось... Яна так перапужалася, што і не помніць, як з балота выбралася. Будзь асцярожны, бо хто ведае, што ў галаве раз'юшанага лася. Калі што не так — хутчэй на дрэва. Не шумі, бо лось можа з'явіцца нечакана...
Апоўначы фатограф абуў гумавыя боты, апрануў ватоўку. Зарадзіў апарат.
Задоўга да світання ён перабраўся праз брод і прытаіўся за невялікім стажком каля ўзлесся. Тут, на выкашаных прагалі-нах між кустоў алешніку і лазы, сыходзіліся на бойку ласі.
Прыхінуўшыся да стажка, фатограф і не прыкмеціў, як за-драмаў. Абудзіў яго голас. Здавалася, што нехта заблудзіўся ў балоце і гукае прыглушаным хрыплаватым голасам, просіць дапамагчы.
Дрымоту як рукой зняло. Фатограф закінуў сумку з фота-апаратам за спіну і, адгукваючыся, пайшоў напрасткі праз ба-лота. Раптам голас прагучаў у другім баку. Фатограф спыніў-ся — ці не мроіцца яму. Прыслухаўся. Прайшоў мо якіх сто метраў і стаў як укопаны. Перад ім, як здані, выплылі з тума-ну два вялізныя ласі. Апусціўшы галовы, выставіўшы наперад галінастыя рогі, яны на нейкае імгненне знямелі і стаялі неру-хома. Потым кінуліся адзін на аднаго.
Стукнуліся рогі аб рогі, затрашчалі. Звяры ўпіраліся, разва-рочвалі капытамі купіны, мох — хто каго перасіліць. Але ніво-дзін не здаваўся. Вось ласі ўпалі на калені. Потым падхапіліся, адбеглі трохі і зноў кінуліся адзін на аднаго. Зноў затрашчалі рогі.
Здавалася, барацьба ішла не на жыццё, на смерць.
Але вось адзін супернік не вытрымаў націску і пахіснуўся. Гэтага было дастаткова. Другі мацней націснуў і паваліў яго. Пераможаны не паспеў падняцца, як атрымаў яшчэ ўдар.
Хутчэй трэба ратавацца, уцякаць. Лось падхапіўся і з усіх ног падаўся прэч. Пераможца пагнаўся за ім.
Фатограф стаяў як зачараваны і не мог уцяміць, што перад ім было — сон ці ява. Захоплены незвычайным відовішчам, ён забыўся, дзеля чаго сюды прыйшоў.
Зноў пачуўся стогн. Толькі цяпер фатограф зразумеў, што гэта быў баявы кліч лася.
Фатограф асцярожна крануўся на ласіны стогн. Неўзабаве ён выйшаў на невялікі грудок, дзе расло некалькі маладых дубкоў. Ласі раўлі, стагналі навокал, але не трапляліся на вочы.
Фатограф пасмялеў, перастаў асцерагацца, страціў піль-насць. Ён спыніўся каля пня, дастаў з кішэні цыгарэты...
Лось з'явіўся нечакана, быццам здань. Апусціўшы галаву, выставіўшы рогі, звер пёр напралом.
Фатограф схапіў апарат, але не паспеў пстрыкнуць затво-рам: вельмі ж хутка скарачалася адлегласць паміж ім і ласём. Тады ён сарваўся і куляю даляцеў да дубка і, як тая рысь, хут-ка і спрытна ўзабраўся на дрэва.
Лось горда ўзняў галаву і павярнуў назад.
Ён і сапраўды перамог: слабейшы ўцёк ад яго.
Праз хвіліну, другую быў чуваць у імшарніку стогн: лось выклікаў на бой таго, хто яшчэ хацеў памерацца з ім сваёю сілаю. (491 слова)
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Характарыстыка Ягайлы или Витау́та(на выбор) с п'сы князь Витау́т
У твopы Biтaўт paмaнтычны, выcaкapoдны, зaлiшнe дaвepлiвы. Ён нe хоча пpaлiвaць бpaтэpcкyю кpoў i лiчыць, што гэтa cтpaшны гpэх пepaд Бoгaм, iмкнeццa выpaшыць мipaм yce cпpэчкi з Ягaйлaм. Кaлi ягo бaцькa Кeйcтyт зaгaдaў Biтaўтy icцi з дpyжынaй нa Ягaйлy, ён aдпpaвiўcя ў зaмaк Ягaйлы бeз збpoi. Дaвepлiвacць Biтaўтa cтaлa пpычынaй гiбeлi ягo бaцькi, а caм Biтaўт aпынyўcя ў пaлoнe. Toлькi дзякyючы caмaaxвяpнacцi зaкaxaнaй y Biтaўтa пaкaёўкi Алeны ямy ўдaлocя выpaтaвaццa. Ён cycтpэнeццa з бpaтaм, дapye ямy здpaдy, кaб зaключыць мip i нe дaць знoў paзгapэццa вaйнe, якaя гyбiць нapoд.