vshumilov
?>

Сонца парой залатою будзіць (у/ў) росных гаях, жа(y/ў ранкаў просіцьсп(e/яваць над з(e/ямлёюмама мая.з ёй весялейшыя песні, радасць мілей удвая!Самая, самая лепшая (у/ў) свецеУ. Карызна.Устаўце ў словытрэбныя літары.мама мая.​

Белорусская мова

Ответы

kolyabelousow4059
Сонца парой залатою
будзіць у росных гаях,
жаў ранкаў просіць
спяваць над зямлёю
мама мая.
з ёй весялейшыя песні,
радасць мілей удвая!
Самая, самая лепшая ў свеце
stailwomen31
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
tyrenumberone
- Дачушка, ты ўжо дастаткова дарослая, каб хадзіць у школу ў школьнай форме. 
- Больш ніякіх джынсаў? 
- Ніякіх. Джынсы - гэта адзенне для забаў і працы на агародзе. У школу трэба апранацца ў дзелавым стылі. 
- Добра. Як табе гэтая спадніца? 
- Яна залішне кароткая. Давай лепш возьмем гэтую. 
- Але, мама, яна ж нецікавая. 
- Тады давай вось гэтую. У яе цікавы крой, і яна не адкрывае твае калені. 
- Мне падабаецца. А што наконт блузкі? Абавязкова белая? 
- Не думаю. Дастаткова таго, што яна будзе светлай. 
- Я хачу тую бледна-ружовую. 
- Так, нядрэнна выглядае. І табе пасуе. Хай будзе бледна-ружовая. Цяпер пінжак. 
- Я не люблю пінжакі. 
- У афіцыйнай сітуацыі без яго не абысціся. Я выберу пінжак сама, раз ты іх не любіш. 
- Добра, мне ўсё роўна. 
- Заўтра ў школе ты будзеш самай прыгожай дзяўчынкай. 
- Паглядзім, мама, паглядзім

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Сонца парой залатою будзіць (у/ў) росных гаях, жа(y/ў ранкаў просіцьсп(e/яваць над з(e/ямлёюмама мая.з ёй весялейшыя песні, радасць мілей удвая!Самая, самая лепшая (у/ў) свецеУ. Карызна.Устаўце ў словытрэбныя літары.мама мая.​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

nurtilekisakov
knigi21212
vadimpopov88
Artak96993298
elena-novikova-1992
iriska-669
tatianamatsimoh
edvlwork15
Шаленко
Aleksei Biketova
Михайлович_гергиевич315
Качкова1820
Kelena190533
pashyanaram
Роман_Гречина