Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі даследуецца пісьменнікам ў аповесці "У тумане" (1989). Пасля аварыі на чыгунцы немцы арыштавалі пуцейцаў, якія развінцілі рэйкі. Траіх пакаралі смерцю, а Сушчэню, які не захацеў супрацоўнічаць з ворагам, адпусцілі. Адпусцілі, узвёўшы паклёп, быццам той выдаў сваіх сяброў. Сушчэня трапіў у тупік, партызаны збіраюцца яго "пусціць у расход". Жыццё страчвае сэнс, бо пляма кладзецца на сям’ю і радню. Герой Васіля Быкава разумеў ўвесь трагізм становішча, наканаванне смерці, страчвае надзею. Адзінае, што яму застаецца, дык гэта зрабіць самому выбар: "Ягоная вольная воля — можа, тое адзінае, што засталося непадлеглым нікому. Усё ж ён памрэ на свой выбар…". Сушчэня не жадае жыць несумленна, пакутліва ўсведамляе, што бессэнсоўна супрацьстаяць бязлітасным абставінам ваеннага часу. "Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмі жыць ён не мог, а несумленна не хацеў… Што ж яму яшчэ засталося?.. Чалавек не ўсё можа". Знікае надзея на паратунак у свеце, дзе жахлівая рэальнасць вайны з яе неразбярыхай і хаосам укрыжоўвае чалавека, робіць яго кволым, бездапаможным, адчужаным. Сушчэня прымае смерць як наканаванне, востра адчувае непазбежнасць таго, што мусіць здарыцца. Быкаўскі герой свядома ідзе на ахвяраванне дзеля іншых людзей, у імя дабра і будучыні.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
186. прачытайце. што аб'ядноўвае дзеясловы кожнага рада? бачыце, гаворыце, вучыце, .кідаеце, думаеце, лётаеце, прывозіце, корміце, зачыніце, несяце, везяце, льяце, спішыце. дапоўніце кожны рад слоў. выкарыстайце cловыдля даведкі. вызначце спражэнне дзеясловаў, выдзеліце канчаткі.словы для даведкі: робіце, лечыце, возіце, лезеце, жывяце, смажыце, ведзяце, збіраеце.