1.Паводле думкі шматлікіх вучоных, аканне па сваім паходжанні – балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла ў беларускую мову ў перыяд яе фармавання (калі зыходзіць з гіпотэзы, што беларуская мова развівалася на балцкім моўным субстраце). У старабеларускіх тэкстах з’ява акання фіксуецца ўжо ў 14 стагоддзі.
А ці адрозніваецца беларускае аканне ад рускага? Безумоўна. Па-першае, беларускае аканне – гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца). Да-другое, у беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па-трэцяе, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове).
Такім чынам, аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а.
размова – размаўляць
нос – насы
сэрца – сардэчны
шэры – шараваты
ЯКАННЕ
Яканне (адна з формаў акання) – пераход е, ё ў першым складзе перад націскам у я:
Смех – смяяцца
сёстры – сястра
веліч – вялікі
Дзеканне и цеканне
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра фанетычную з’яву, якую для беларуса вельмі складана кантраляваць, бо цягам доўгага часу ягоны артыкуляцыйны апарат прыстасаваўся менавіта для вымаўлення такіх мяккіх гукаў (памятаем, што пара д і т па мяккасці менавіта дз’ і ц’, а не д’ і т’). І не дзіўна. З’ява так званага дзекання і цекання, паводле даследчыкаў (напр., Поль Векслер), сфармавалася ў нашай мове прыкладна ў перыяд з XIV па XVI стагоддзе і хутчэй за ўсё была сваёй (сярод іншых усходнеславянскіх моваў яе няма), не пазычанай з захаду, хоць ёсць і менш папулярная гіпотэза яе польскага паходжання. Як бачна, было досыць часу, каб кончык нашага ненапружанага языка пры памякчэнні д і т прызвычаіўся імкнуцца да пярэдняй часткі паднябення, а не да зубоў, як у рускай. Дзякуючы гэтаму ў вымаўленні дз’ і ц’ у нашай мове прысутнічае прыгук невялікай шапялявасці, аднак ён не такі выразны, як у польскай. Гэтая артыкуляцыйная асаблівасць ва многім паўплывала на асаблівасць гучання беларускай мовы – мяккае, далікатнае і пяшчотнае.
Калі ж адбываецца дзеканне і цеканне?
Перад е, ё, ю, я, і і мяккім знакам: дзень, цень, шэсць, рэдзька
Пры асіміляцыйнай мяккасці перад мяккім в’: дзве, цвік, мядзведзь, цвёрды
Пераход д і т у дз’ і ц’ не адбываецца на мяжы марфемаў у прыстаўках і суфіксах на д і т (падвезці, у таварыстве), а таксама ў некаторых іншых словах (брытве, бітве, пітве, Літве).
Аднак гэтае вымаўленне і напісанне звычайна не выклікае ў нас вялікіх складанасцяў. Пытанні пачынаюцца тады, калі нам сустракаецца менавіта запазычанае слова неславянскага паходжання.
У запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д і т звычайна захоўваюцца: тэхніка, дэлегат, тыраж, дыктар. Аднак ёсць невялікі шэраг словаў, які пішуцца з дз і ц (іх напісанне трэба запомніць або правяраць па слоўніку): арцель, бардзюр, накцюрн, нацюрморт, цітр, цір, цюль, эцюд і інш.
Перад суфіксамі –ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжацця і ў вытворных ад іх пішуцца дз і ц: сульфіды — сульфідзін, газета – газеціна, гвардыя – гвардзеец і гвардзейскі, каманда – камандзір, індзеец, індзейскі (выключэнне: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы).
Звярніце ўвагу на памяншальна-ласкальны суфікс –ік-, перад якім пішуцца дз і ц: білецік, стэндзік. Калі маем аманімічны яму суфікс –ык- без памяншальна-ласкальнага значэння, перад ім пішацца т: дагматык, матэматыка (выключэнні: лунацік, масціка).
Перад суфіксамі лацінскага і ангельскага паходжання -ыст-, -ызм-, -ынг- звычайна цвёрдыя д і т захоўваюцца: ерэтызм, аўтызм, авангардыст, мітынг.
Уласныя імёны пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: Дзмітрый, Дзіяна, Палесціна, Тэрэза, Атэла, Людміла, Ядвіга.
У клясычным правапісе напісанне некаторых словаў не супадае з афіцыйным або магчымая варыянтнасць: Палестына, бляндын, актор, Валянтына і Валянціна, Канстантын і Канстанцін, Хрыстына і Хрысціна.
Што да ініцыялаў, дык калі імя ці імя па-бацьку пачынаецца з Дз (Дзмітрый, Дзіяна, Дзянісавіч), у якасці ініцыяла выступае толькі літара Д: Дзяніс Дзянісавіч Дзянісаў – Д.Д. Дзянісаў (не вельмі лагічна, бо дз – гэта адзін гук, з якога пачынаюцца гэтыя імёны.
2.У запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д і т звычайна захоўваюцца: тэхніка, дэлегат, тыраж, дыктар. Аднак ёсць невялікі шэраг словаў, які пішуцца з дз і ц (іх напісанне трэба запомніць або правяраць па слоўніку): арцель, бардзюр, накцюрн, нацюрморт, цітр, цір, цюль, эцюд і інш.
marat7
17.05.2021
Дзейник- гэта галоўны член прапановы, які пазначае пра каго або пра што гаворыцца ў сказе, і адказвае на пытанне хто? ці што? Дзейнік часцей за ўсё выказана імем существительным. Падкрэсліваецца адной рысай. Выказнік - гэта галоўны член прапановы, які пазначае, што ў прапанове гаворыцца пра падлягае, і адказвае на пытанне што робіць? што робяць? што зрабіў? што зрабіла? Часцей за ўсё выяўляецца дзеясловам. Падкрэсліваецца двума рысамі. Вызначэнне - гэта другарадны член прапановы, які адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? Дадатак - гэта другарадны член прапановы, які адказвае на пытанні: каго? чаго? каму? чаму? каго? што? кім? чым? пра каго? пра што? Акалічнасць - гэта другарадны член прапановы, які адказвае на пытанні: дзе? куды? адкуль? як? калі? і падкрэсліваецца адрывістай лініяй і кропкай. Акалічнасць часцей за ўсё выражаецца назоўнікам ці мове.
Zibuxin3
17.05.2021
Нацыянальная культура пачынаецца з чалавека. У першую чаргу, людзям трэба стаць культурнымі. Для гэтага мы павінны памятаць сваю родную мову, звычаі нашых продкаў. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, з-за гэтага большая частка насельніцтва размаўляе па-руску - на мове, прыўнесенае да нас звонку ад нашага ўсходняга суседа. Моцным таксама з'яўляецца ўплыў заходняй культуры. У нас адзначаюць амерыканскі Дзень усіх Святых, але нічога не памятаюць пра традыцыйныя народныя беларускія святы. Вы шмат памятаеце беларускіх абрадавых песень? А нашы продкі кожную важную падзею свайго жыцця суправаджалі песняй: вяселле, нараджэнне дзіцяці, хрышчэнне, пахаванне. Такім чынам, трэба пачаць з сябе, вярнуцца да каранёў: вывучыць родную мову, даведацца аб векавых традыцыях і пачаць іх адраджаць. Тады і нацыянальная культура будзе развівацца.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Плз. 1.у чым заключаюцца законы аканя якання дзекання цекання у беларускай мове? 2.да якога прынцыпу написання адносяцца выключэнни з правил?