Якуб Колас "Ручэй"
Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сочинение , , что я узнал прочитав произведение незагойная
Могу сказать продолжение этого рассказа) На наступны дзень яна прачнулася вельмі рана, як быццам адчувала што будзе вельмі добрая навіна. Яна паела, зрабіла шмат хатніх спраў. Увечары яна пайшла спаць і ў дзверы хтосьці пастукаў. Яна здрыганулася, ўстала і падышла адкрыць дзверы. Калі яна адкрыла дзверы яна адразу не ўбачыла ў цемры асобы, калі гэты чалавек зайшоў у дом яна вельмі моцна ўзрадавалася гэта быў яе сынок, Васілька! Яна яго накарміла, напаіла. Яны вельмі доўга размаўлялі і Тэкля не магла налюбавацца Василькай.