Творы П. Броўкі называюць паэтычным летапісам народнага жыцця. Удакладнім: аднаго яго боку. I гэты бок жыцця «адбіты» , адлюстраваны жыццесцвярджальна, аптымістычна, пафасна ў творчасці П. Броўкі: У добрым калгасе бліз Нёмна сівога Я знаў аднаго каваля маладога. . . ..Не зоркім паглядам, не постаццю гнуткай Праславіўся хлопец — праславілі рукі. Мне нават казалі ў калгасе аднойчы: «Ён выкуе месяц, як толькі захоча. Павесіць паўноччу на белай бярозе — Каторы сапраўдны — ніяк не адрозніш! » Пафас творчасці паэта вызначае тэма працы, размах аднаўленчага будаўніцтва (вершы «Каваль» , «Архітэктар» , «Бондар» , паэма «Хлеб» ) . «Не буду я стаяць на раздарожжы, вачамі сумнымі глядзець удалячынь» , — гэта катэгарычная заява яго лірычнага героя шмат у чым вызначае і сутнасць паэзіі П. Броўкі. У ёй пераважае адно пачуццё — аптымізм. Акрамя паэзіі ваеннага перыяду, у якой гучаць трывожныя і трагічныя ноты, а вершы сапраўды напісаны голасам сыноўняга сэрца, у яго творчасці няма «змрочных фарбаў». Сёння мы ведаем, што час, у які выпала нарадзіцца і жыць паэту, не мог быць падставай для падобнага бязмежнага аптымізму. Магчыма, матывам яго стала бязмежная ўдзячнасць П. Броўкі за ўсё, чаго дасягнуў у жыцці. Дзяцінства незабыўны час! Я рос паміж дажджоў, вятроў Я пераходзіў з класа ў клас — Ад качак, свінняў да кароў. Наўрад ці сціплы, чулы чалавек, якім быў П. Броўка, паступіўся сваім сумленнем і быў няшчырым, калі славіў час і чалавека працы, якому, як і яму, выпала жыць у гэтым часе. I такім бачыўся, такім усведамляўся ён паэту. Толькі добры калгас «бліз Нёмана сівога» , толькі кавалёў і бондараў, якіх «праславілі рукі», ён ведаў. У гэтым плане творчасць паэта цікавая для нас і як сведчанне таго часу і яго ўплыву на творцу. Звернемся да твораў П. Броўкі, якія вытрымалі выпрабаванне не тым часам, у які ён пісаў, а часам наогул, які з'яўляецца самым суддзёй. А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю: ...Каб чабору таго, Каб тае медуніцы, Каб паветра з бароў, Што пад Мінскам у нас. Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаўКалі ён пачуе, як ворагі скачуць, Калі ён пачуе сірочыя плачы. . . Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа, Ён шабляй дастане да самай Бярозы, Да сэрцаў варожых, I кацяцца голавы катаў у лозы. Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска» : зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы» , ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону. Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г. , фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага. Ідэя верша «Родныя словы» сфармулявана ў радках, што сталі крылатымі: Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была, як агонь. Выдатную і пераканаўчую форму выяўлення думкі, што мова — душа народа, што тварэц мовы — народ, абраў паэт: ён слухае «гаваркія» родныя словы: «Як многа гавораць мне назвы такія.. . » А назвы родныя роднай зямлі гавораць пра самае галоўнае: «што продкі любілі спакойную працу» , што «трываць не хацелі абразы і слёз»
Відповідь:
Володимир Короленко був видатним українським та російським письменником. Він був гуманістом. У своїх творах митець ставив у центр людину, її переживання, проблеми та виклики. Твір “Сліпий музикант” є яскравим прикладом гуманізму автора. Він змушує задуматись над сенсом життя.
Читаючи оповідання, я усвідомив що людські можливості дуже широкі. Весь світ відкритий перед нами. Перед нами тисячі доріг, і тільки від нас залежить якою ми підемо і який цей шлях буде для нас. Наше щастя залежить від нашого вибору, перед яким ми стикаємось кожного дня, кожної миті. Навіть якщо доля існує, ми можемо її змінювати, кидати їй виклик. Адже ми люди, найрозумніші створіння на планеті, створені Творцем на його образ і подобу.
Источник: Твір на тему Сліпий музикант Короленко
Пояснення:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Александрийский Мусейон являлся крупнейшим научным и библиотечным центром храмовым комплексом, посвященным музам, спутницам бога Аполлона
тест прошел проверку, пользуемся)